27 жніўня ў Слоніме адбылося надзвычайнае здарэнне. Быў забіты 37-гадовы слонімец Ілья Машыцкі, у якога засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі.

Падзеі адбываліся позна ўвечары каля крамы “Алмі” на праспекце Незалежнасці. Увесь факт здарэння зафіксавала відэакамера.

На камеры бачна было, як Ілья падыйшоў да аўтамабіля, які знаходзіўся каля крамы, і нешта запытаў. З машыны выскачыў чалавек і стукнуў Ілью ў твар. Мужчына ўпаў. Хуткая медыцынская дапамога яго выратаваць не змагла, праз пару гадзін слонімец памёр. У забойстве падазраецца супрацоўнік Слонімскага ДАІ, якога спачатку затрымалі, а потым выпусцілі пад распіску аб нявыяздзе. Імаверна Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства. Тым больш, што інспектар ДАІ ў мінулым здаў “сваё майстэрства на крапавы бярэт” і прымяніў свае навыкі не па прызначэнні. Магчыма зафіксаваны момант на відэа цяпер імкнуцца схаваць. Паводле сведкаў, супрацоўнік ДАІ і ахвяра былі знаёмыя.

Вядома, што крымінальная права пачата, але сведкаў чамусці не апытваюць.