
5 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менску адбыўся чарговы суд над Ігарам Банцэрам. Яго звінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У выніку Ігара зноў арыштавалі на 15 сутак. Агулам яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 45 сутак.
Як паведамляе @belarus_abc, Банцар дасылае «ўсім прамяні падтрымкі не толькі ад яго, але і ад усіх палітычных зняволеных».
Нагадаем, Банцара, ранейшага палітвязня, затрымалі 4 жніўня ў Гародні, але потым перавезлі ў Менск на Акрэсціна. Яго ўжо двойчы пасля гэтага затрымання арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.