Ён быў затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі ў фэйсбуку». Судзілі Уладзіміра за спасылку на сайт «Палескай Вясны».

Як паведамлялася раней, родныя мужчыны хацелі перадаць яму лекі, аднак супрацоўнікі адмовіліся іх узяць. У выніку, Уладзімір Целяпун прапусціў час прыёму лекаў ад ціску — на судовы працэс выклікалі хуткую дапамогу.