Супраць лідзяніна пачалі крымінальныя справы за заклікі да пратэстаў і дыверсій на чыгунцы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Ліды, які ў 2020 годзе нібыта быў у «пратэсным» чаце «Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама ён быццам бы звязваўся з «Планам Перамога».

Па версіі сілавікоў, ён заклікаў да забастовак, пратэстаў і дыверсій на чыгунцы. У дачыненні да яго пачатыя крымінальныя справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.