Пракурор запрасіў для Марфы Рабковай 15 гадоў пазбаўлення волі, для Андрэя Чапюка — 6 гадоў

@dougayadarogadadomu са спасылкай на ліст Акіхіры Гаеўскага-Ханада распавёў, якія тэрміны запрасіў пракурор па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі.

• Аляксандр Францкевіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/alaksandr-franckievich) — 17 гадоў;
• Акіхіра Гаеўскі-Ханада (https://prisoners.spring96.org/be/person/akichirahajeski-chanada) — 16 гадоў;
• Марфа Рабкова (https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova) — 15 гадоў;
• Аляксей Галаўко (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksei-halauko) — 12 гадоў;
• Павел Шпетны (https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-szpetny), Мікіта Дранец (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-dranec), Аляксандр Казлянка (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-kazljanka), Андрэй Чапюк (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrej-capiuk) — па 6 гадоў;
• Андрэй Марач (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-maracz), Даніла Чуль (https://prisoners.spring96.org/be/person/danila-czul) — па 5 гадоў.

Нагадаем, прысуд па гэтай справе cёння ў Мінгарсудзе ў 15:00 агучыць суддзя Сяргей Хрыпач.