
За каментары ў інтэрнэце дзяўчыне са Старых Дарог прысудзілі ажно 7 год калоніі
Гродзенскі абласны суд разглядзеў справу Марыны Санкевіч, якой інкрымінавалі адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі», ч. 1. арт. 293 «Масавыя беспарадкі», а таксама ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык.
Як паведамляе @MAYDAYMog, падставай для затрымання Марыны сталі каментары ў Telegram-каналах. За якія менавіта каментары дзяўчыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы пакуль не ведаюць.