На мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна скалі тры пратаколы, а дома правялі ператрус.

Стала вядома, што на арыштаванага на 10 сутак Уладіміра Целяпуна за спасылку ў фэйсбуку на сайт «Палескай Вясны», агулам склалі тры адміністрацыйных пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Наступны карны суд адбудзецца 9 верасня.

Таксама сілавікі правялі ператрус у яго дома. Вядома, што шукалі тэхніку і матэрыялы па «справе Вясны».

Нагадаем, праваабаронцу затрымалі 3 верасня ў сябе дома ў Мазыры.