Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка перавялі на турэмны рэжым у Гародню.

У аршанскай калоніі № 8 Дзмітрый Сушчык (https://prisoners.spring96.org/be/person/dzmitryi-suszczyk) знаходзіўся з красавіка. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і пры гэтым рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар за «парушэнне парадку».

Цяпер стала вядома, што днямі ў Оршы адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму палітвязню. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гарадзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу былі выпісаныя два парушэнні і яго зноў збіраюцца змясціць у ШІЗА.

12 верасня палітвязень адзначыць 39-годдзе.

Нагадаем, Дзмітрыя асудзілі па ч. 1 арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» на паўтара года калоніі.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, Дзмітрый Васільевіч Сушчык