Улады Беларусі абавяжуць сваіх грамадзян паведамляць пра атрыманне Карты паляка, грамадзянства іншай краіны альбо віду на жыхарства (у Польшчы такі дакумент называецца Картай побыту).

Гэтую інфармацыю пра сябе грамадзяне Беларусі павінны будуць самы перадаваць “кампетэнтным органам”, далей гэтыя звесткі будуць выкарыстоўвацца для абмежавання правоў людзей. Пра гэта заявіла Міністэрства унутраных спраў РБ, якому належыць адпаведная ініцыятыва.

Ведамства ўжо падрыхтавала законапраект. Дакумент абмяркоўваўся 6 верасня на нарадзе у Лукашэнкі. Кажучы пра праект новага закону ён запатрабаваў у падначаленых заняцца грамадзянамі Беларусі, у якіх ёсць Карта паляка.

Пасля нарады кіраўнік МУС Беларусі абвесціў, што зараз прапрацоўваецца пытанне ўводзінаў у краіне адказнасці для грамадзян, якія не паведамяць пра атрыманне другога грамадзянства, Карты паляка ці віду на жыхарства.