У Наваградку прайшоў так званы “республиканский общественно-политический марафон, приуроченный ко Дню народного единства”. На мерапрыемства, якое было абазначана як дыялогавая пляцоўка, зберліся чыноўнікі і ідэолагі з многіх рэгіёнаў Гарадзеншчыны. Так былі прадстаўнікі Наваградскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага, Слонімскага раёнаў, абласнога цэнтру.

Шмат гаварылі пра “Белую Русь” і яе значнасць, пра патрыятычныя “ценности”. Удзельнікі абвесцілі пра пачатак “республиканского марафона”.

Што датычыць ідэалагічнага абгрунтавання патрыятызму, то ў аснову дзяржаўнай канцэпцыі зараз пакладзены некалькі “кутніх камянёў”: татальная русіфікацыя грамадскага жыцця (беларускай мове адводзіцца роля гаротнай сірацінкі), поўнае падпарадкаванне грамадскіх арганізацый дзяржаўным структурам і іх патрэбам, расейскацэнтрычная міфалагема айчыннай гісторыі (у савецкім саюзе гісторыя пачыналася з 1917 году, у цяперашняй Беларусі яна павінна пачынацца з чэрвеня 1941 году – адпаведна гераізацыя савецкага народу і мілітарысцкі культ). Усе іншыя погляды на грамадскае жыццё і гісторыю павінны жорстка пераследавацца.