фота мае выключна ілюстрацыйны характар

Вайсковым часткам, якія дыслакуюцца ў Слоніме, бракуе вайскоўцаў.

Вайсковыя часткі 11525, 33933, 18315 абвесцілі набор жанчын да 35 гадоў на пасаду снайпераў, заробак ім абяцаюць 950 рублёў. Але найперш вайсковыя часткі запрашаюць на працу камандзіраў БМП-2, ВУС-121144, арудый, мінамётаў, танкаў Т-72, наводчыкаў танкаў, механікаў, інжынераў, зваршчыкаў. Так механіку-кіроўцу Т-34 заробак абяцаюць больш за 1000 рублёў, наводчыку-аператару БМП – ад 1100 рублёў, камандзіру мінамёта 2С12 – ад 1000 рублёў, а вось у намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце заробак будзе ажно 1450 рублёў, яго таксама шукаюць на працу. Востра бракуе вайсковым часткам і начальнікаў пажарнага нагляду, намесніка камандзіра, рабочых, радыётэлеграфістаў, механікаў-тэлеграфістаў і г.д. Раней такіх вакантных пасадаў вайсковыя часткі не мелі, а цяпер мужчыны і жанчыны да 35 гадоў не вельмі хочуць служыць у войску і працаваць.

Імаверна такі брак “ваенных кадраў” узнік з-за таго, што частка ранейшых вайскоўцаў, якія служылі ў гэтых частках, завербаваныя ў расейскія прыватныя ваенныя кампаніі, якія зараз набіраюць людзей на вайну ва Украіну.