17 верасня ў Ашмянах на плошчы ля райвыканкаму адбудзецца фэст пад экстравагантным і дзіўным дэвізам «Молоко пить — в единстве жить».

З даты фэсту зразумела, што прымеркаванае свята да так званага “дня народного единства”, звязанага гістарычна з 17 верасня 1939 году. Аднак з усіх выступаў дзяржаўных ідэолагаў вынікае, што адзначаецца і святкуецца не столькі ўз’яднанне частак Заходняй і Усходняй Беларусі, а найперш і менавіта прыход на беларускую зямлю расейскіх саветаў.

Назва фэсту гучыць двухсэнсоўна таму, што якраз пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь адбыўся агульны заняпад сельскай гаспадаркі, фізічнае знішчэнне прыватных гаспадарак, а значыць адпаведна малака істотна паменела. А якім чынам сёння малочная прадукцыя спрыяе адзінству народу наўрад ці ашмянскія ідэолагі змогуць патлумачыць.