Экалягічная арганізацыя Экадом склала міні-падборку заводаў на тэрыторыі Беларусі, якія знаходзяцца сярод лідараў у забруджваньні навакольнага асяроддзя ў Беларусі і асабліва шкодныя. Пра гэта расказала Свабода. Сярод такіх антылідараў прадпрыемства “Кранаспан”, якое пабудаванна на рацэ Вялля пад Смаргонню.

Аўстрыйскаму дрэваапрацоўчаму холдынгу «Кранаспан» належаць заводы ў Смаргоні, Магілёве, Гародні і Вялікім Камні, сярод іх прадукцыі — ламінаваныя пліты высокай шчыльнасьці.

За час дзейнасьці «Кранаспан» пасьпеў зарабіць сумнеўную рэпутацыю ў эколягаў. Ён зьяўляецца адным зь лідараў па штрафах за парушэньні ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя, аднак карыстаецца сур’ёзным заступніцтвам дзяржавы.

Скаргі жыхароў на смаргонскі завод уключалі вылучэньне шкодных рэчываў у атмасфэру, жудасны шум і забруджваньне навакольных рэк.

Эколягі адзначалі набліжаную да лімітаў канцэнтрацыю фармальдэгідаў у паветры паблізу ад смаргонскага заводу, якая набліжаецца да небясьпечных для чалавека паказьнікаў.

Недастаткова якаснымі былі прызнаны і ачышчальныя збудаваньні, а пасьля выяўленьня факту забруджваньня ракі Вяллі заводу прысудзілі штраф. Раней у прадстаўнікоў грамадзкасьці атрымалася дабіцца збудаваньня гукаізалюючай сьцяны вакол смаргонскага заводу, а таксама адмену плянаў па вытворчасьці смолаў на прадпрыемстве.