160 тысяч „Картаў паляка” выдалі ў Беларусі за 14 гадоў — з 2008 года, калі пачала працаваць гэтая праграма. Лічбу публікуе праект „Беларусы ў Польшчы” са спасылкай на польскае Міністэрства замежных спраў. 

6 верасня Аляксандр Лукашэнка чарговы раз абрынуўся з пагрозамі на тых, хто аформіў „Карту паляка”. Грамадзян Беларусі могуць абавязаць інфармаваць пра атрыманне такіх дакументаў ці іншага грамадзянства. Цяпер паведамляць пра яго не абавязкова, але ўлады Беларусі не прызнаюць за ўладальнікамі сініх пашпартоў ніякага грамадзянства, акрамя беларускага.

Трэба адзначыць таксама, што 55 тысяч беларусаў маюць у Польшчы дзейны від на жыхарства.