Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар гарадзенскай турмы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволеная актывістка Вольгу Маёраву (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava) ад сёняшняга дня была змешчана ў карцар. Прычыны і тэрмін невядомыя.

Нагадаем, Вольгу судзяць па «справе Аўтуховіча» паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна заявіла, што вінаватай сябе не лічыць ні па ніводным артыкуле. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. Нядаўна яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет, але спадзяецца, што хвароба толькі пачынаецца і яшчэ можна затармазіць яе развіццё.

У жніўні Вольга адзначыла 56-годдзе за кратамі.

💌Падтрымаць Вольгу пасылкамі, бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава