Антыпольская гістэрыя апошняга часу, якую распачаў і ўсяляк заахвочвае нелегітымны кіраўнік Беларусі Лукашэнка, працягвае набіраць абароты. Дабраліся чыноўнікі і да Polska Macierz Szkolna.

Гэтая грамадская арганізацыя ў Беларусі была створаная 3 снежня 1995 года гарадзенскай польскай меншасцю для пашырэння польскамоўнай асветы на Беларусі і за ўвесь час навучыла тысячы беларусаў польскага паходжання мове, гісторыі і традыцыям Польшчы. І вось тыя, хто ўвесь гэты гэты час планамерна знішчаў усё беларускае, раптам занепакоіліся «значным распаўсюдам» польскай мовы і культуры на Беларусі. Так і хочацца рытарычна запытацца, для каго расчышчаюць прастору?

Рэпрэсіі супраць адукацыйнай установы пачаліся яшчэ ў 2021 годзе, калі так званыя ўлады аштрафавалі школу за «незаконную адукацыйную дзейнасць» ажно на 300 тысяч беларускіх рублёў, а падатковая інспекцыя ў дадатак налічыла «недаплату падаткаў» яшчэ 500 тысяч зверху.

Пасля гэтага арганізацыя была вымушаная юрыдычна зарэгістравацца. Але і такі крок яе не ўратаваў. Так званы мінюст РБ усё ж зыніцыяваў працэдуру ліквідацыі, якая пачнецца 13 верасня адразу ў так бы мовіць Вярхоўным Судзе РБ. Старшынём працэса прызначаны былы намеснік старшыні Менскага гарадскога суда Сяргей Вячаслававіч Мікалаеў.