Адзін з каналаў мясцовых сілавікоў паведаміў, што калі Аляксей катэгарычна адмовіўся ад наведвання міліцыі для гутаркі з нагоды яго пратэснай дзейнасці, за ім прыехалі аператыўнікі ГУБАЗіК і байцы АМАПа, піша «Вясна».

Паведамляецца таксама што Шкляра арыштавалі на 15 сутак. Апроч гэтага, нібыта ўжо сабраныя матэрыялы для распачынання крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках».

Таксама паведамляюць пра затрыманне і іншага айцішніка — жыхара Бараўлян Алега Галубоўскага.

З відэа, размешчаным у праўладным тэлеграм-канале, вынікае, што ў 2020 годзе Галубоўскі «прыязджаў на мінскія пратэсты». Яму таксама пагражаюць крымінальнай справай.