
У Гарадзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых. Яго абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Такі прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі.
Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе “разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу”.