У Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну — 13 гадоў і 1 месяц калоніі.

У эфіры „Радыё Рацыя” – Вольга Івашына – жонка Дзяніса.

РР: Хацелася б сказаць “Добры дзень”, але не зусім ён добры.

Вольга Івашына: Можна сказаць і так, але мы і не чакалі нічога добрага ад сістэмы, якая знішчыла сваю ж дзяржаву.

РР: Вашая першая думка, калі Вы даведаліся пра прысуд.

Вольга Івашына: Напэўна, была думка пра тое, наколькі ж Дзяніс ім “насаліў”, наколькі яны яго ненавідзяць, што ажно такі тэрмін выпісалі. Ведаю, што прысутнічаў так званы следчы падчас абвяшчэння гэтага так званага прысуду. Можа ён спадзяваўся ўбачыць нейкія слёзы?

РР: 13 год і 1 месяц – гэта самы вялікі прысуд прадстаўніку СМІ.

Вольга Івашына: Значыць яны ненавідзяць яго вельмі моцна, значыць, ён шмат шкоды зрабіў уладам. Значыць, ён усё рабіў добра. Гэта проста помста рэжыму ўнутранай акупацыі, крамлёўскага рэжыму таму, хто больш небяспечны для іх.

РР: Ёсць вялікае спадзяванне, што ў выпадку пройгрышу Расеі ў вайне, рэжым Лукашэнкі таксама праваліцца.

Вольга Івашына: Рэжым Лукашэнкі ў прынцыпе прырэчаны, у яго няма шанцаў на доўгае існаванне.

Цалком гутарка ў далучаным гукавым файле: