У рамках рэалізацыі праекту «Дети Беларуси ветеранам и будущим поколениям» Ваўкавыск наведаў “общественный деятель, мотивационный спикер, член параолимпийской сборной Беларуси по плаванию, человек с безграничными возможностями” Аляксей Талай.

Аляксей Талай ведамы поўнай падтрымкай курсу рэжыму Лукашэнкі, а таксама распаўсюдам ідэалогіі “русского мира”. Гэты “матывацыйны спікер” наведваў акупаваныя расейцамі Данецк і Валнаваху, прывёз туды сцяг СССР, фатаграфаваўся і пазіраваў з ім. Талай таксама сустракаўся там з курсантамі кадэцкага корпусу імя Захарчанкі і выступаў у прапагандысцкіх тэлеперадачах. За гэта яго ўнеслі ў базу “Міратворца”.

фота з вольнага сеціва

На сустрэчу з прапагандыстам адраджэння савецкага саюзу і “русского мира” ваўкавыскія ўлады ў кінатэатры “Юнацтва” сабралі амаль поўную залю.