У раённым цэнтры Свіслач улады заклалі новую алею. Падрыхтаванае гэтае мерапрыемства ідэолагамі было да 17 верасня, якое якраз абвешчана дзяржавай так званым “Днём народнага адзінства”. Аднак рэальная палітыка скіравана якраз на раз’яднанне беларускага грамадства. Пад адзінствам ідэолагі разумеюць толькі адно – поўнае падпарадкаванне людзьмі дзяржаве і нястомныя падзякі ад удзячных грамадзян уладнай “вертыкалі” за “шчаслівае жыццё”.

Мяркуючы па хмурых тварах на фота, удзельнікі ўладнага мерапрыемства не надта прасякнуліся энтузіазмам і ідэяй “Единства и Славы”.