У Лідзе прайшла чарговая дзяржаўная мілітарна-прапагандысцкае акцыя. Там адбылося адкрыццё выставы ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Адкрыццё мілітарысцкай выставы прысвечана так званаму Дню народнага адзінства. На адкрыццё прыехаў інспектар Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. У ідэалагічным мерапрыемстве чыноўнікі і сілавікі чарговы раз прымусова задзейнічалі моладзь і школьнікаў. Мерапрыемства праходзіла ў савецка-расейскім стылі з услаўленнем моцы зброі.

фота “Лідская газета”