
Прысуд па “справе Аўтуховіча” могуць абвесціць ужо ў канцы верасня, так мяркуе дачка Мікалая Аўтуховіча Кацярына, якая змясціла адпаведны допіс у Instagram.
“На гэтым тыдні вывучаўся апошні, 66 том, крымінальнай справы… Вельмі моцна спяшаюцца “таварышы” (у пачатку жніўня даследаваўся толькі 27 том). Суддзя не бярэ пад увагу ніякай інфармацыі, нікога не слухае, проста зачытвае паперкі”, – напісала Кацярына.
Паводле слоў дачкі, Мікалай Аўтуховіч “ужо больш бадзёры, сілы да яго пачынаюць вяртацца”.
Паводле слоў адвакатаў, на наступным тыдні могуць ужо пачацца спрэчкі бакоў.
