У Гародні затрымалі вядомага моладзевага актывіста Яўгена Юнцэвіча. Відэа яго брутальнага затрымання і відавочна змушанага “пакаяння” распаўсюдзілі праўладныя тэлеграм-каналы. Прычына затрымання – нібыта Юнцэвіч зарэгістраваўся ў плане “Перамога” і распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Па ўсёй імавернасці пачатая крымінальная справа.

Яўген Юнцэвіч вядомы ўдзелам у розных грамадскіх ініцыятывах. Прыкладам у 2018 годзе ён дзеіў у валанцёрскай суполцы Grodno travelers’ club, пазней удзельнічаў у іншых грамадскіх справах.