
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
Валанцёр Андрэй Чапюк (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrej-capiuk) амаль два гады знаходзіцца за кратамі. Яго асудзілі да 6 гадоў калоніі. Вядома, што за гэты час Андрэй прачытаў шмат розных кніг, а таксама актыўна займаецца фізічнымі практыкаваннямі ў СІЗА.
👉 Тры простыя крокі, каб падтрымаць Андрэя:
- напішы ўражанні пра апошнюю прачытаную кнігу
- абяры цікавыя цытыты з яе
- дашлі Андрэю і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
💌 Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Чапюку Андрэю Сяргеевічу