Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна зноў асудзілі да арышту. На гэты раз на 15 сутак.

Суддзя суда Мазырскага раёна Буглак сёння разглядала адразу тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Уладзіміра. Пратаколы былі складзены паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за спасылкі на публікацыі “Белсата”, “Радыё Свабода” і “Краіны для жыцця”, пакінутыя ім ў сацыяльных сетках у 2021 годзе.

Агулам супраць Уладзіміра склалі чатыры пратаколы. Па першым пратаколе – за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна» Целяпуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту. 16 верасня, праз трое сутак пасля вызвалення, праваабаронцу ізноў затрымалі. Яго выклікалі ў РАУС для “падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў”, і на волю так і не адпусцілі