фота мае ілюстрацыйны характар

Савет міністраў РБ унёс змены ў палажэнне аб парадку пропуску транспартных сродкаў праз мяжу.

Згодна з дакументам, плата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў для ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз беларускую мяжу – адна базавая велічыня (32 рублі) за кожны грузавы транспартны сродак і аўтобус. Легкавік, матацыкл і мапед – 0,3 базавай (9,6 рубля).

Плата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі спаганяецца за кожны транспартны сродак, які ўязджае ў зону чакання, з кіроўцы ці ўладальніка аўтамабіля.