
Пра гэта «Медыязоне» распавялі яго блізкія. З іх словаў, цяпер Банцар «знаходзіцца ў цяжкім маральным і фізічным стане».
У суме ён правёў за кратамі 45 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Нагадаем, Банцэра, ранейшага палітвязня, затрымалі 4 жніўня ў Гародні, але потым перавезлі ў Менск на Акрэсціна. Яго тройчы пасля гэтага затрымання арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.