
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
Юрыст “Вясны” Уладзімір Лабковіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) больш за год знаходзіцца ў зняволенні. За гэты час у яго значна сапсаваўся зрок, але ён працягвае чытаць кнігі. Уладзь вельмі захапляецца гісторыяй старажытнага Рыму.
👉 Тры простыя крокі, каб падтрымаць Уладзя:
- знайдзі выяву ці паштоўку з Рымам
- распавядзі цікавую гісторыю пра гэты горад
- дашлі Уладзіміру і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
💌 Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу