У нядзелю, 18 верасня, у час святкавання 615-годдзя славутай царквы Святога Арханёла Міхаіла ў Сынковічах Зэльвенскага раёна, звярнулі на сябе ўвагу людзі ў незвычайнай вайсковай форме. Мяркуючы па лампасах і іншых прыкметах, гэта ці заезныя расейскія так званыя казакі, ці мясцовыя ражаныя пад казакаў людзі. У некаторых з іх на рукавах былі літары V і Z – сімвалы расейскіх акупантаў, якія ўварваліся сёлета на тэрыторыю суверэннай Украіны. Невядома, ці гэта былі няпрошаныя “госці” ці запланаваныя візіцёры. Відавочцы адзначаюць, што гэтыя чужынцы доўга на свяце не затрымаліся.