
20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі заяву, у якой прызналі яшчэ 11 чалавек, беларускіх грамадзян, засуджаных дзяржавай да зняволення, альбо тых, каго ўзялі пад арышт, палітычнымі вязнямі.
Сярод гэтых 11 гарадзенец Павел Мажэйка, вядомы журналіст і грамадскі дзеяч.
Кіраўніка гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця», журналіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня. Праз нейкі час яго перавялі ў СІЗА. Перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання — зьмяшчэнне ў следчы ізалятар. Паводле якога артыкула (ці артыкулаў) прад’яўлена абвінавачванне – дагэтуль невядома.
Праваабаронцы прызналі Паўла Мажэйку палітзняволеным. Адзначаецца, што яго ўзялі пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў. Цяпер у Беларусі 1334 палітвязні.
Заяву аб прызнанні падпісалі наступныя арганізацыі:
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Беларускі дом правоў чалавека імені Барыса Звозскава;
Прававая ініцыятыва;
Lawtrend;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі ПЭН.