
Палітзняволенага Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар. На знак пратэсту ён абвесціў галадоўку
Паводле жонкі палітвязня Алены Гундар, увечары 17 верасня Уладзіміра Гундара (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar) змясцілі ў карцар. Ён адмовіўся жыць у адной камеры з падселенымі да яго двума вязнямі “нізкага сацыяльнага статусу”. За гэта адміністрацыя турмы пакарала яго 10 суткамі ў карцары, паведамляе @viasna_brest.
Гундар абвесціў галадоўку на ўвесь тэрмін спагнання — будзе піць толькі воду. Акрамя гэтага, Уладзімір захварэў, таму яму патрэбныя лекі. Магчыма, ён захварэў на каронавірус.
У будынку гарадзенскай турмы ад 18 траўня ідзе (https://spring96.org/be/news/107760) суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць.
💌 Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзіміру Тадэвушавічу Гундару
Дапамагчы сям’і Уладзіміра Гундара можна па спасылцы (https://getdonate.org/by/campaign/426)