
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
Старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) ўжо больш больше за 14 месяцаў знаходзіцца ў няволі. Праз 5 дзён ён адзначыць сваё 60-годдзе за кратамі. Кожны год Алесь шмат часу праводзіў на лецішчы, дзе вырошчваў кветкі, а таксама садавіну ды гародніну.
Тры простыя крокі, каб падтрымаць Алеся:
- сфатаграфуй ці намалюй сваю любімую кветку
- распавядзі, што сёлета атрымалася вырасціць у агародзе ці на падваконні
- дашлі Алесю і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna
💌 Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму