21 верасня ў Лідзе адбылася незразумелая ваенная трывога. Адпаведнае відэа было выкладзена ў адным з тэлеграм-каналаў жыхарамі гораду.

Вядома, што ў Лідзе знаходзіцца дзве вайсковыя часткі (памежная частка і ваенны аэрадром). Абедзве часткі былі прыведзены ў стан падвышанай гатовасці. Над горадам ляталі ваенныя самалёты, а з памежнага атраду выехалі аўтобусы з пагранічнікамі.

Ці гэта былі нейкія вучэнні ці нешта іншае – пакуль невядома. Афіцыйныя дзяржаўныя лідскія медыі нічога не паведамляюць.