
Пра гэта напісала ў сваім акаўнце ў Інстаграме яго дачка. Мікалая Аўтуховіча вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за 21 месяц. Суд над „групай Аўтуховіча” праходзіць у будынку гарадзенскай турмы.
У гэты час у карцары знаходзіцца яшчэ адзін фігурант гэтай справы — палітвязень Уладзімір Гундар. Яго пакаралі за нежаданне сядзець у камеры з вязнямі з „нізкім сацыяльным статусам”. На знак пратэсту Гундар абвясціў галадоўку.