На інтэрнэт-партале pravo.by з’явіліся папраўкі пад назвай «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”». Яны прадугледжваюць не толькі пазбаўленне грамадзянства, але і «завочныя прысуды».

Асноўных пунктаў у папраўках два. Першы тычыцца выяўлення «двайнога грамадзянства». Калі ёсць грамадзянства, ВНЖ іншай краіны або іншы дакумент, які дае льготы (напрыклад, «карта паляка»), то трэба паведаміць пра гэта ў органы ўнутраных спраў або дыпслужбу на працягу трох месяцаў з дня атрымання.

Грамадзянства РБ могуць пазбавіць, калі ў сілу ўступіў прысуд, які пацвярджае ўдзел чалавека ў «экстрэмісцкай дзейнасці» альбо «нанясенне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь», а ён знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Пры гэтым Канстытуцыя Беларусі не прадугледжвае пазбаўлення грамадзянства.