
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
Намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) быў затрыманы 14 ліпеня мінулага года і з таго часу знаходзіцца ў СІЗА-1. Валік — аматар рок-музыкі, фанат розных беларускіх і замежных гуртоў.
Тры простыя крокі, каб падтрымаць Валянціна:
- узгадай і напішы пра апошні рок-канцэрт, які атрымалася наведаць
- раздрукуй тэкст песні любімага рок-гурта
- дашлі Валіку і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
💌 Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу