Пакуль ва ўсім свеце, ды і ў самой Беларусі, 22 верасня адзначаецца Дзень без аўтамабіля, у Астравецкім раёне зладзілі чарговую ідэалагічную акцыю – і якраз менавіта аўтапрабег. Дзяржаўныя ўлады ўсё імкнуцца даказаць няведама каму, хутчэй самым сабе, уяўнае адзінства. Мерапрыемства зноў было прымеркавана да 17 верасня – дня “народнага адзінства”. У акцыі традыцыйна ўзялі ўдзел мясцовыя чыноўнікі, ідэолагі, міліцыянты, зноў на мітынг прыгналі настаўнікаў і школьнікаў-піянераў. Нават па фота відаць, што акцыя не выклікала ніякага народнага энтузіязму.