Апоўначы 23 верасня браніраванне часу ўезду ў зону чакання на дзяржаўнай мяжы Беларусі будзе спыненае.

Гэта змяненне ў функцыянаванне зон чакання, уладкаваных на мяжы для аўтамабілістаў і перавозчыкаў, замацавана пастановай Савету Міністраў РБ.

Пры гэтым калі раней можна было знаходзіцца ва ўладкаванай зоне чакання задарма, то цяпер пры ўездзе ў яе транспартнага сродку трэба аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Кіроўца або ўласнік аўтамабіля можа зрабіць аплату праз Інтэрнэт: 1 базавую велічыню (32 рублі) — за грузавік або аўтобус; 0,3 базавай (9,6 рубля) — за легкавы аўтамабіль, матацыкл, мапед.

Уезд у зону чакання арганізаваны па жывой чарзе.

ЯК ПЛАЦІЦЬ
Заплаціць можна на месцы – аператару зоны чакання.

Таксама можна перавесці суму дыстанцыйна і заранёў: праз WEBPAY альбо ЕРИП.

QR-коды ад «Белтаможсервису»:

Для WEBPAY:

Для легкавікоў у ЕРИП:

Для грузавікоў у ЕРИП:

У сістэме ЕРИП плата наступным чынам: Прочие платежи — Белтаможсервис — Регистрация в зоне ожидания — <Ввести номер ТС> — <Ввести ФИО, сумма выставлена автоматически>.