Увечары 21 верасня прыйшла інфармацыя пра затрыманне некалькіх ваўкавыскіх жыхароў. Людміла Шрубок і Наталля Краўчак былі затрыманыя пры перасячэнні мяжы з Польшчай. Прычыны затрымання невядомыя.

Акрамя гэтага ў Ваўкавыску затрымалі яшчэ адну жанчыну – Лілію Юруць. У яе кватэры прайшоў ператрус.

А ў Лідзе была затрыманая настаўніца гімназіі і мясцовы жыхар Васільеў Руслан. Жанчыну затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», мужчыну — за «заклікі супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі ў 2020 годзе і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома, што Васільеву прызначылі 10 сутак арышту.