У менскім выдавецтве “Тэхналогія” выйшлі з друку дзве паштоўкі, прысвечаныя беларускаму святару, выдаўцу, гісторыку, публіцысту, літаратуразнаўцу аўтару 19 прыжыццёвых кніг Адаму Станкевічу (1892-1949), які быў закатаваны ў сталінскіх лагерах.

На адной паштоўцы адлюстраваны здымак Адама Станкевіча першай паловы 1920-х гадоў. У аснову другой паштоўкі лёг партрэт Адама Станкевіча, які намаляваў беларускі мастак Генадзь Сянькоўскі.