Наста Лойка не выйшла на свабоду, дзе яе трымаюць — невядома

Як паведамляе тэлеграм-канал @humanconstanta (https://t.me/humanconstanta/779), пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка не выйшла на свабоду. Яе абаронцам і родным не паведамляюць пра месца знаходжання Насты.

Вядома, што перадачы для Насты і іншых адміністрацыйна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час яна знаходзіцца без сродкаў асабістай гігіены і цёплых рэчаў.

Нагадаем, праваабронца Наста Лойка была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі нібыта ў “дробным хуліганстве”, за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту.

Пазней стала вядома, што Лойку будуць судзіць 22 верасня паводле чарговага сфабрыкаванага адміністрацыйнага пратаколу.