Літоўскі сейм прыняў папраўку да закона, якая часова забараняе трансляцыю расейскіх і беларускіх тэле- і радыёканалаў, піша delfi.lt. Абмежаванне дзеіць да 16 кастрычніка 2024 года.

За папраўку прагаласавалі 113 дэпутатаў, супраць не галасаваў ніхто, чатыры чалавекі ўстрымаліся.

Старшыня Камітэта Сейма па культуры Вітаўтас Юозапайціс заявіў, што гэтая мера неабходная, каб “абараніць сваю інфармацыйныя прастору”.

Рашэнне было прынятае тэрмінова. Раней дзеіла пастанова Сейма пра надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Літва: гэты дакумент забараняў рэтрансляцыю праграм, якія распаўсюджваюць дэзінфармацыю.

Аднак новы дэкрэт пра надзвычайнае становішча пакідае гэты рэжым толькі на мяжы з Расеяй і Беларуссю. На ўсёй астатняй тэрыторыі Літвы забарона не дзеіла.

У Мінкультуры Літвы адзначаюць, што асноўныя медыя-каналы Расеі ды Беларусі ўжо абмежаваныя пасля расейскага ўварвання ва Украіну ў лютым. Гэта было зроблена рашэннямі літоўскіх ведамстваў або на падставе санкцый Еўрасаюза і ЗША. Новая пастанова дазволіць літоўскім чыноўнікам больш аператыўна спыняць рэтрансляцыю каналаў ці блакаваць адпаведны кантэнт у інтэрнэце.