
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
Таццяна Ласіца (https://prisoners.spring96.org/be/person/taccjana-lasica) — валанцёрка “Вясны” з Рэчыцы. За праваабарончую дзейнасць яе асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.
Таццяна захапляецца падарожжамі, а таксама праводзіла экскурсіі па родным горадзе, падчас якіх распавядала пра выбітных яго жыхароў.
Тры простыя крокі, каб падтрымаць Таццяну:
- зрабі фота ці намалюй знакавую для сябе родную мясціну
- распавядзі пра яе ў лісце
- дашлі Таццяне і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
💌 Адрас: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Таццяне Леанідаўне Ласіцы