23 верасня стала вядома, што палітвязня, грамадскага дзеяча і журналіста Анджэя Пачобута перавялі з Жодзіна ў следчы ізалятар Гародні. 25 верасня – роўна 18 месяцаў, як Пачобут знаходзіцца за кратамі.

Перавод журналіста ў Гародню сведчыць пра тое, што хутчэй усяго яго будуць судзіць менавіта ў родным горадзе.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай “польскай справе” — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Трох затрыманых актывістак пазней выпусцілі з-за кратаў, дазволіўшы выехаць у Польшчу. У Беларусі засталіся Пачобут і старшыня неафіцыйнага “Саюза Палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс. Яе сёлета ўвесну перавялі пад падпіску аб невыездзе. 

За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута звінавацілі ў “распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце”. Таксама паведамлялася, што яго абвінавацілі ў закліках да санкцый. Гэта артыкулы 130 і 361 Крымінальнага кодэксу.

Напісаць палітвязню: Турма 1, Гродна вул. Кірава 1, 230023, Пачобуту Андрэю Станіслававічу