Прадстаўнікі лукашэнкаўскіх спецслужбаў дапамаглі мігрантам пераадолець адно з памежных азёраў і незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы. Пра гэта расказалі ў польскай памежнай службе. Ля возера былі затрыманыя 14 замежнікаў. Памежнікі паказалі лодкі, на якіх мігранты фарсіравалі водную перашкоду.

Яшчэ 13 спрабавалі перабрацца за мяжу праз плот, але адступілі. Усяго ўчора незаконна спрабавалі прабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі 63 чалавекі.

https://euroradio.fm/