Вадзім Кажэцкі

У Вялікай Бераставіцы адбылося паседжанне кіраўніцтва райвыканкаму і кіраўнікоў сілавых структур на якім прысутным прадставілі новага пракурора раёна. Ім прызначаны малады Вадзім Кажэцкі. Ранейшая пракурорка Ала Кузьма пераходзіць на пасаду намесніка.

На сустрэчы новаспечанага раённага пракурора прадстаўляў намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат.

Вадзім Кажэцкі паходзіць з Мастоўскага раёну, ужо 7 гадоў ён на службе ў пракуратуры, быў памочнікам пракурора Гарадзенскага раёну, а апошні час – намеснікам пракурора Зэльвенскага раёну.