
На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!
🎉 Сёння ў кіраўніка Гомельскага аддзялення “Вясны” Леаніда Судаленкі (https://prisoners.spring96.org/be/person/leanid-sudalenka) Дзень народзінаў. Леаніда асудзілі да 3 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям. Вядома, што праваабаронца зацялы грыбнік ды рыбак.
Тры простыя крокі, каб падтрымаць Леаніда:
- павіншуй Леаніда з Днём народзінаў
- распавядзі цікавую гісторыю пра паход па грыбы
- дашлі Леаніду і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
💌 Адрас: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Леаніду Леанідавічу Судаленку