Ласіца была затрыманая 21 студзеня 2021 года. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну Ласіцу да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.