25 верасня ў кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага юбілей. Яму споўніцца 60 гадоў.

Гэта другі, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо пяты, Дзень народзінаў, які праваабаронца будзе сустракаць за кратамі.

10 год таму сваё 50-годдзе Алесь таксама адзначаў у няволі.

Нагадаем, Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца па арт. 243 Крымінальнага кодэкса нібыта за нясплату падаткаў у буйным памеры. Вядома, што следства працягнутае да 14 кастрычніка.

💌 Заклікаем павіншаваць Алеся: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму